Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.03.2017

27 сакавіка 2017 года пад кіраўніцтвам У.А.Шчэпава адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы, у якім прынялі ўдзел начальнік упраўлення Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Леус І.У., а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У ходзе пасяджэння дэпутаты разгледзелі Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2017 г. № 2 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

І.У.Леус праінфармавала членаў камісіі аб мэтах выдання названага Дэкрэта. У прыватнасці, Дэкрэт прадугледжвае карэкціроўку асобных норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. № 1 «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання» і накіраваны на паляпшэнне ўмоў вядзення бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь.

Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падрабязна адказала на пытанні дэпутатаў, якія тычацца практычнага прымянення разглядаемага Дэкрэта.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне падтрымаць гэты Дэкрэт і рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў прыняць яго да ведама. 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць