Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.03.2017

27 сакавіка 2017 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Шыла В.Д., дырэктар ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя» Сачак М.М., работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб пазыцы (Праект «Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь») паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця», В.Д.Шыла адзначыў, што Пагадненне аб пазыцы падпісана ў адпаведнасці са Стратэгіяй партнёрства Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця і Рэспублікі Беларусь на 2014 – 2017 фінансавыя гады ў памеры 125 мільёнаў долараў ЗША.

За кошт сродкаў пазыкі прадугледжваецца:

– стварэнне электроннай аховы здароўя і сістэмы падтрымкі клінічных рашэнняў;

– павышэнне ўзроўню клінічных кампетэнцый медыцынскіх работнікаў па вядзенні неінфекцыйных захворванняў;

– мадэрнізацыя аддзялення інтэнсіўнай неанатальнай дапамогі ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця»;

– кіраванне, маніторынг і ацэнка Праекта «Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Асваенне сродкаў пазыкі МБРР запланавана на 2017 – 2022 гг.

Дэпутаты задалі шэраг удакладняючых пытанняў па Пагадненні.

На пасяджэнні таксама разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, іншыя пытанні дзейнасці камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць