Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.03.2018

27 сакавіка 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел дэпутаты Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Власевіч В.Э., Маркевіч А.І., прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, якія тычацца ўдакладнення норм праекта, што рэгулююць парадак публічнага абмеркавання і ўзгаднення нарматыўных прававых актаў, парадак правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў, падрыхтоўкі пакета праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама палажэнняў аб прызнанні страціўшымі сілу нарматыўных прававых актаў, якія афармляюць рашэнне аб выказванні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе міжнародных дагавораў, і іншыя.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне прадоўжыць дапрацоўку законапраекта з улікам заўваг і прапаноў.

Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць