Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.03.2019

27 сакавіка 2019 года адбылася сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па абмеркаванні падыходаў да падтрымання цэнавай і фінансавай стабільнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

У сустрэчы прынялі ўдзел Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калаур П.У., намеснікі Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калечыц Д.Л., Калечыц С.В., Лапко Д.М., старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Панцюхоў У.І.


Адкрываючы мерапрыемства, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанка падкрэсліў, што яно абумоўлена маштабнымі задачамі, якія Кіраўнік дзяржавы паставіў Ураду, Парламенту і ўсёй вертыкалі ўлады па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады. У сувязі з гэтым першараднае значэнне для трывалага і збалансаванага развіцця эканомікі ў цэлым мае падтрыманне цэнавай і фінансавай стабільнасці.

У сваім выступленні Калаур П.У. адзначыў, што для падтрымання цэнавай стабільнасці Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь намераны захаваць кантроль над грашовай прапановай. Забеспячэнне фінансавай стабільнасці будзе ажыццяўляцца перш-наперш за кошт падтрымання тэмпаў росту крэдытавання на ўзроўні, які забяспечвае аптымальны баланс паміж эканамічнай актыўнасцю і велічынёй сістэмных рызык.


Калечыц С.В. прадставіў даклад на тэму «Цэнавая стабільнасць як найважнейшы фактар трывалага эканамічнага развіцця».


Калечыц Д.Л. прадставіў даклад на тэму «Забеспячэнне фінансавай стабільнасці як мэта дзейнасці Нацыянальнага банка».



Дэпутаты задалі кіраўніцтву Нацыянальнага банка шэраг пытанняў, якія дакранаюцца даўгавой нагрузкі, плацежных паслуг, структуры дэпазітнага рынку, памераў працэнтных ставак па крэдытах, перспектыў развіцця рынку крыптавалют, банкаўскай тайны, іпатэчнага крэдытавання, механізмаў стымулявання ўнутранага попыту і інш.


Падводзячы вынікі сустрэчы, Андрэйчанка У.П. адзначыў, што сумеснае абмеркаванне пытанняў цэнавай і фінансавай стабільнасці ў краіне паслужыць далейшаму канструктыўнаму супрацоўніцтву парламентарыяў і Нацыянальнага банка і ўдасканальванню заканадаўства ў фінансавай сферы.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць