Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
27 сакавіка 2019 года адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь» на тэму «Аб некаторых асаблівасцях і праблемах арганізацыі дадатковай адукацыі дарослых».

У пасяджэнні камісіі акрамя дэпутатаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы прынялі ўдзел адказныя работнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Сваю працу
ўдзельнікі пасяджэння пачалі са знаёмства з арганізацыяй адукацыйнага працэсу ў
Цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства
фінансаў Рэспублікі Беларусь, з матэрыяльна-тэхнічнай базай гэтай установы
адукацыі.
Адкрываючы
пленарнае пасяджэнне, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па
адукацыі, культуры і навуцы І.А.Марзалюк адзначыў, што правядзенне
мерапрыемства актуальна ў сувязі з тым, што ў цяперашні час у завяршальнай
стадыі знаходзіцца работа па падрыхтоўцы Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь
праекта новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які ў бліжэйшы
час паступіць для разгляду ў Палату прадстаўнікоў. У новай рэдакцыі Кодэкса да
асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі аднесена норма, згодна
з якой забяспечваецца права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця ў адпаведнасці з
патрэбамі асобы, адаптыўнасць сістэмы адукацыі да ўзроўню падрыхтоўкі, асаблівасцей
развіцця, здольнасцей і інтарэсаў чалавека. Дадзеная норма пазіцыянуе
пастаяннае развіццё і ўдасканаленне асобы на працягу ўсяго жыццёвага перыяду.
Гэтую задачу закліканая выконваць і сістэма дадатковай адукацыі дарослых у
Рэспубліцы Беларусь.
Сёння гэтая сістэма з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і ўяўляе сабой гнуткую, мабільную сістэму, якая пастаянна развіваецца. Яна заклікана вырашаць і ў цэлым вырашае задачы забеспячэння галін эканомікі прафесійнымі кадрамі патрэбнага ўзроўню кваліфікацыі, кадравай падтрымкі інавацыйных працэсаў, задавальнення патрэб грамадзян у прафесійным ўдасканаленні. Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кіруючых работнікаў і спецыялістаў, а таксама рабочых і служачых ажыццяўляюць амаль 400 устаноў адукацыі. Гэтыя ўстановы розныя па статусе, ведамаснай прыналежнасці, формах уласнасці.
Знаёмства з працай Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, а таксама дэталёвае абмеркаванне пытанняў парадку дня падчас правядзення пленарнага пасяджэння будуць садзейнічаць павышэнню якасці падрыхтоўкі праекта новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі да разгляду яго Палатай прадстаўнікоў.
У адпаведнасці з
праграмай пасяджэння былі заслуханы выступленні начальніка галоўнага ўпраўлення
фінансавання сацыяльнай сферы і навукі Міністэрства фінансаў Рэспублікі
Беларусь Астрэйкі Т.А. і начальніка аддзела дадатковай адукацыі дарослых
галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі
Беларусь Машарскага А.А.
У ходзе праведзенага абмену думкамі ўдзельнікі пасяджэння паднялі шэраг праблем, якія павінны быць вырашаны ў ходзе ўдасканалення заканадаўчай базы для сістэмы дадатковай адукацыі дарослых.
Па выніках пасяджэння прынята рашэнне прааналізаваць паступіўшыя ў ходзе яго правядзення прапановы з мэтай іх абагульнення і магчымага ўліку пры рабоце над праектам новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.