Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.03.2019

27 сакавіка 2019 года пад старшынствам А.А.Рыбака адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

Мерапрыемства прайшло з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра Корчыкам Д.А., работнiкаў сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


На пасяджэнні быў разгледжаны ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб далучэнні Рэспублікі Арменія да Пагаднення аб увядзенні адзіных форм пашпарта транспартнага сродку (пашпарта шасі транспартнага сродку) і пашпарта самаходнай машыны і іншых відаў тэхнікі і арганізацыі сістэм электронных пашпартоў ад 15 жніўня 2014 года».


З дакладам па гэтым пытанні выступіў Корчык Д.А. Ён адзначыў, што законапраект падрыхтаваны ў мэтах выказвання згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Пратакола аб далучэнні Рэспублікі Арменія да Пагаднення аб увядзенні адзіных форм пашпарта транспартнага сродку (пашпарта шасі транспартнага сродку) і пашпарта самаходнай машыны і іншых відаў тэхнікі і арганізацыі сістэм электронных пашпартоў ад 15 жніўня 2014 года. Пратаколам пашыраецца суб’ектны склад удзельнікаў Пагаднення, а адпаведна змяняецца дзеянне гэтага дакумента ў прасторы і па колы асоб у мэтах свабоднага абарачэння транспартных сродкаў і іншых відаў тэхнікі на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.


Дэпутат Пастаяннай камісіі Курсевіч В.В., адказны за падрыхтоўку законапраекта ў Палаце прадстаўнікоў, праінфармаваў дэпутатаў аб працэдурах, праведзеных Пастаяннай камісіяй па дакуменце ў рамках яго падрыхтоўкі для разгляду на шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Ён таксама акцэнтаваў увагу дэпутатаў на тым, што заключэнне Пратакола накіравана на стварэнне ўніфікаванай прававой базы для ўсіх удзельнікаў Еўразійскага эканамічнага саюза.


Па выніках абмеркавання Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне ўнесці прапанову аб уключэнні пытання аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб далучэнні Рэспублікі Арменія да Пагаднення аб увядзенні адзіных форм пашпарта транспартнага сродку (пашпарта шасі транспартнага сродку) і пашпарта самаходнай машыны і іншых відаў тэхнікі і арганізацыі сістэм электронных пашпартоў ад 15 жніўня 2014 года» ў парадак дня шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання і рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць яго.

Таксама ў ходзе дыскусіі былі абмеркаваны агульныя пытанні дзейнасці Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў частцы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі.

У рамках праведзенага пасяджэння быў разгледжаны шэраг іншых пытанняў бягучай дзейнасці Пастаяннай камісіі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць