27.03.2019

 27 сакавіка 2019 года пад старшынствам Т.П.Кананчук прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У ходзе пасяджэння разгледжана пытанне аб арганізацыі ўдзелу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і работнікаў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу — 2019», прысвечанай Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Мінскай вобласці на базе Лагойскага лясгаса.


Па выніках абмеркавання прынята рашэнне накіраваць матэрыялы па пытанні ўдзелу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і работнікаў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу — 2019», прысвечанай Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на разгляд Савета Палаты прадстаўнікоў.


Парламентарыі разгледзелі пытанне аб плане работы Пастаяннай камісіі на II-й квартал 2019 года, а таксама законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій.

Разгледжаны таксама іншыя пытанні і прыняты адпаведныя рашэнні.

 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць