Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.12.2016

27 снежня 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Місявец В.Г. прыняў удзел у якасці эксперта ў I Форуме працоўнай моладзі Фрунзенскага раёна г. Мінска на базе ўнітарнага прадпрыемства «Святлопрыбор» ГА «БелТІЗ». Яго арганізатарам выступіў Фрунзенскі РК ГА «БРСМ» г. Мінска. 

У рамках Форуму адбыўся Адкрыты дыялог на тэму «Вектар развіцця дзяржавы. Арыенціры і напрамкі». У якасці экспертаў таксама выступілі: дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Камароўскі Р.А., старшыня Савета ветэранаў вайны і працы Фрунзенскага раёна г. Мінска Гушэль М.Р. Мадэратарам выступіла першы сакратар Фрунзенскага РК ГА «БРСМ» г. Мінска Багданава К.А.

Моладзь мела магчымасць задаць спікерам пытанні, якія іх цікавяць і абмеркаваць пэўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця як горада Мінска, так і Рэспублікі Беларусь у цэлым. Спікеры шчыра дзяліліся з моладдзю асабістым вопытам, прафесійнымі ведамі. Удзельнікі Форуму таксама пазнаёміліся з вытворчасцю УП «Святлопрыбор» ГА «БелТІЗ», намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях Смаляк Т.І. распавяла аб ідэалагічнай працы на прадпрыемстве, а сакратар ПА ГА «БРСМ» Невяроўская Д.Ў. –– аб дзейнасці пярвічнай арганізацыі.

У канцы Форуму ўдзельнікі былі запрошаны на каву-паўзу, дзе ў нефармальнай сяброўскай абстаноўцы падвялі вынікі і падзяліліся ўражаннямі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць