Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.12.2016

27 снежня 2016 года ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ніжэвіч Л.І.наведала дзіцячы дом сямейнага тыпу Наталлі Іванаўны і Аляксандра Казіміравіча Янушка, каб павіншаваць дзяцей з надыходзячымі святамі. 

Дружная, вясёлая і таварыская сям'я гасцінна сустракала ў сваім вялікім доме госцю, дзе не змаўкае дзіцячы смех ужо на працягу 4 гадоў. Клопату і любові тут хапае на ўсіх. Наталля Іванаўна і Аляксандр Казіміравіч выхоўваюць 8 дзетак. 

Людміла Іванаўна  пагутарыла  з дзецьмі і бацькамі, а таксама ўручыла салодкія падарункі. 
Дзеці ў сваю чаргу пажадалі здароўя, поспехаў у надыходзячым годзе і добрага настрою.

Зрэшты, усім вядома, што Новы год-вельмі светлае свята, таму што скіраваны ў будучыню. Ён дорыць нам надзею на лепшае, на выкананне задуманага. Марыць, загадваць неверагодныя жаданні, ставіць высокія мэты! Бо на самой справе жаданні-гэта прадчуванне нашых магчымасцяў. А значыць, іх увасабленне шмат у чым залежыць ад нас. А галоўная задача дарослых і дзяржавы-зрабіць усё для таго, каб дзеці маглі расці здаровымі, разумнымі, шчаслівымі і прыгожымі.

Кожны атрымаў ад душэўнай сустрэчы каласальную колькасць станоўчых эмоцый. Для дзяцей-гэта самы чакаемы час падарункаў і чараўніцтва!

Людміла Іванаўна пажадала рабятам і іх бацькам моцнага здароўя, навагодняга святочнага настрою і добрага правядзення часу ў зімовыя канікулы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць