Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.12.2016

27 снежня 2016 года ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» дэпутат Палаты прадстаўнікоў Канановіч Л.М. (Маладзечанская гарадская выбарчая акруга № 72) наведала ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» у г. Маладзечна. 

Прадстаўнічая дэлегацыя наведала мясцовы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Сярод візіцёраў – рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Жылінскі М.Г., першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда краіны Калінковіч В.Л.


Наборы мэблі для кухні і пакояў, спартыўны інвентар, грашовыя сертыфікаты і салодкія падарункі перадалі шэфы сваім падапечным.


Дружба з маладзечанскім філіялам №601 ААТ «ААБ Беларусбанк» пачалася ў 1996 годзе -- з дня адкрыцця цэнтра. Чарговы раз банкіры завіталі на навагодняе свята і ўручылі сертыфікат на 800 рублёў.


Прыйшлі і прадстаўнікі раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», работнікі  Маладзечанскага чыгуначнага вузла.

 Кнігі з казкамі Людміла Мікалаеўна Канановіч уручыла юным пацыентам мясцовай дзіцячай бальніцы і выхаванцам Радашковіцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць