Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.12.2017

27 снежня 2017 года у Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі работ выхаванцаў Слуцкай дзіцячай мастацкай школы мастацтваў «Дакрананне», арганізаванай па ініцыятыве дэпутата В.В.Ражанец. 


Выстаўка прысвечана 80-годдзю Мінскай вобласці. У школы - таксама юбілей, ёй спаўняецца 40 гадоў. За гэты перыяд таленавітыя педагогі раскрылі здольнасці многіх адораных выхаванцаў, якія сталі пераможцамі прэстыжных конкурсаў.


На выстаўцы прадстаўлена больш за 30 дзіцячых работ. Высокі ўзровень, духоўнасць твораў адзначылі шматлікія госці, сярод якіх - дырэктар мастацкай галерэі "Універсітэт культуры» Павел Міхайлавіч Сапоцька, мастак Леанід Міхайлавіч Гоманаў.

Вяла сустрэчу супрацоўнік бібліятэкі Юлія Мікалаеўна Сярмяжка. Перад удзельнікамі вернісажа выступілі юныя случчане - вакалістка Антаніна Карповіч і акардэаніст Ілья Крывадубскі. Пра гісторыю стварэння калекцыі работ «Дакрананне» расказалі выкладчык Гунефа Фёдараўна Мацюшэнкава, а таксама выпускнікі школы розных гадоў. Дарэчы, адна з аўтараў работ (цяпер дызайнер) Алена Мікалаеўна Леановіч удзельнічала ў стварэнні папулярных бонсцікаў.

Дырэктар Слуцкай дзіцячай мастацкай школы мастацтваў Раман Вячаслававіч Калядка падзякаваў арганізатарам выстаўкі за магчымасць прадставіць работы навучэнцаў і ў якасці падарунка перадаў Прэзідэнцкай бібліятэцы карціну.

- Работы юных мастакоў уразілі філасофскай глыбінёй, тэхнікай выканання, яны выпраменьваюць пазітыўны настрой і нібы «дакранаюцца» да нашых душ, выклікаючы эмоцыі і пачуцці. Дзякуй вам за творчасць! - адзначыў дырэктар бібліятэкі Сяргей Іванавіч Квачан і ўручыў школе мастацтваў падзячны ліст.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць