Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.12.2017

27 снежня 2017 года ў рамках працы ў Гродзенскай сельскай выбарчай акрузе № 53 дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Літвінам С.І. быў праведзены асабісты прыём грамадзян у Скідзельскім гарадскім выканаўчым камітэце.

 Адказвалі на звароты жыхароў горада і раёна таксама старшыня Скідзельскага гарвыканкама Лазовік А.М. і старшыня сельскага выканаўчага камітэта Сідаровіч С.І.

Грамадзяне, якія звярнуліся да дэпутата і мясцовай выканаўчай улады, ўздымалі надзённыя патрабуючыя хутчэйшага вырашэння пытанні, якія тычыліся газіфікацыі і электрыфікацыі вёскі Партызанская, якасці дарог у населеных пунктах. Па-ранейшаму хвалюе людзей праблема дарожнага збору.

Па многіх зваротах грамадзян у ходзе сустрэчы былі дадзены тлумачэнні. Да прыкладу, газіфікацыя вёскі Партызанская пачнецца у 2018 годзе - складзены перспектыўны план-графік. Плануюцца мерапрыемствы па падтрыманні ў парадку дарог і тратуараў. Сяргей Літвін праінфармаваў жыхароў Скідзеля аб рабоце Парламента ў напрамку рэгулявання парадку выплаты дарожнага збору.

Спіс дэпутатаў: Літвін Сяргей Іванавіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць