Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.12.2018

27 снежня 2018 гады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дабрыніна Л.А. (Аршанская гарадская выбарчая акруга № 25) прыняла ўдзел у пасяджэнні сесіі Аршанскага раённага Савета дэпутатаў па пытаннях «Пра справаздачы Аршанскага раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Аршанскага раёна у 2018 годзе і прагнозных паказчыках на 2019 г.» і «Аб раённым бюджэце на 2019 г. ».

Выступаючы па абмяркоўваемых пытаннях, парламентарый распавяла пра асаблівасці фарміравання бюджэту на 2019 г., а таксама новых падыходах Падатковага кодэкса з улікам Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 і іншых нарматыўных актаў, накіраваных у першую чаргу на эфектыўнасць эканомікі, развіццё прадпрымальніцтва.

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Дабрыніна Л.А. сумесна з прадстаўнікамі Аршанскага райвыканкама павіншавалі выхаванцаў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Аршанскага раёна» з надыходзячым Новым годам і Калядамі і ўручылі салодкія падарункі. Кіраўніцтву цэнтра перададзеныя грашовыя сертыфікаты на набыццё посуду і неабходных прыладаў для выхаванцаў СПЦ.

Падчас асабістага прыёму паступілі звароты грамадзян па пытаннях змены заканадаўства, асаблівасцях прадастаўлення субсідый, матэрыяльнай дапамогі, працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншыя.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць