Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.12.2018

27 снежня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна правяла прыём грамадзян у Папярнянскім сельвыканкаме.

Тут прыёмы заўсёды праходзяць актыўна, зацікаўлена і востра. На тэрыторыі сельсавета размешчана адно з вядучых прадпрыемстваў Мінскага раёна — ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка», на тэрыторыі якой працавалі раней і працуюць зараз многія жыхары аг.Бальшавік і прылеглых населеных пунктаў. Многія пытанні жыцця і быту людзей раней прадпрыемства брала на сябе. Сёння птушкафабрыка ўжо не можа ў той ступені, як гэта было раней, вылучаць сродкі на асфальтаванне дарог, добраўпарадкаванне тэрыторыі і г.д. Гэтыя растраты практычна цалкам нясе на сабе бюджэт.

Аркадзь Ціханавіч Савушынскі, які пражывае ў аг.Бальшавік, прыйшоў на прыём да дэпутата з просьбай аказаць садзейнічанне ва ўкамплектаваннi медыцынскімі кадрамі мясцовай урачэбнай амбулаторыі.

Выбаршчыкі Балашова Нэлі Лаўрэнцьеўна, Карняенкаў Аляксандр Паўлавіч з аг.Бальшавік скардзіліся на адсутнасць вулічнага асвятлення ў цёмны час сутак, нездавальняючы стан унутрыдваровых тэрыторый.

Якубенка Генадзь Іванавіч прыйшоў на прыём з просьбай дапамагчы аднавіць працу сельскага клуба, у якім раней дэманстраваліся кінафільмы, праводзіліся розныя мерапрыемствы, канцэрты, дыскатэкі.

Усе выбаршчыкі, якія прыйшлі на прыём, у канцы прыёму выказалі агульную просьбу да Валянціны Вацлаваўны аказаць садзейнічанне ў паляпшэнні працы мясцовай крамы Мінскага райпо ў сувязі з нізкім асартыментам і высокімі цэнамі на штодзённыя тавары.

Завяршыўся прыём канструктыўнай дыскусіяй дэпутата Курсевіч В.В., старшыні Папернянскага сельвыканкама Гільніча М. Я. з выбаршчыкамі па вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць, і паляпшэнню якасці жыцця. Валянціна Вацлаваўна заклікала выбаршчыкаў шырэй прыцягваць да кіравання найбольш актыўных грамадзян і выкарыстоўваць магчымасці органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць