Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
27 снежня 2019 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка ў якасці старшыні назіральнага савета прыняў удзел у пасяджэнні назіральнага савета адкрытага акцыянернага таварыства «Полацк-Шкловалакно».
У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі члены назіральнага савета Пракапчук І.М. і Кацубінская А.В. — прадстаўнікі канцэрна «Белнафтахім», ад прадпрыемства ― Савіцкая А.С., Чэрток В.А., Дамуць М.П., Сеўругіна Т.В. і Саўчанка М.В. Для справаздачы былі запрошаны генеральны дырэктар ААТ «Полацк-Шкловалакно» Курылін А.А., намеснік генеральнага дырэктара па кадрах, ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях Кузьмін А.А., галоўны бухгалтар Булаўка І.Г.
У адпаведнасці з парадкам дня А.А.Курылін праінфармаваў назіральны савет аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «Полацк-Шкловалакно» за студзень — верасень 2019 года і прагназуемых выніках за 2019 год. Па астатніх пытаннях парадку дня выступілі Кузьмін А.А. і Булаўка І.Г.
У.П.Андрэйчанка адзначыў поспехі ў дзейнасці ААТ «Полацк-Шкловалакно» па выкананні ўсіх даведзеных паказчыкаў, а таксама задач, пастаўленых ім падчас праведзенага ў жніўні пасяджэння назіральнага савета. Старшыня назіральнага савета звярнуў увагу кіраўніка прадпрыемства на неабходнасць у 2020 годзе ўзмацніць працу па стварэнні на прадпрыемстве новых працоўных месцаў, а таксама па развіцці падшэфнага сельскагаспадарчага прадпрыемства ― «П-Ш Карпекі».
У завяршэнне пасяджэння У.П.Андрэйчанка павіншаваў членаў назіральнага савета і ўвесь калектыў ААТ «Полацк-Шкловалакно» з надыходзячымі Новым годам і Калядамі, пажадаў далейшых вытворчых поспехаў, здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем'ях завадчан.