Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.01.2017

27 студзеня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Гуйвік Н.В. (Полацкая гарадская выбарчая акруга № 27) прыняла ўдзел у пасяджэнні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта.

У ходзе пасяджэння разглядалася пытанне «Аб выніках работы Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2016 годзе».

Выступаючы перад прысутнымі, дэпутат адзначыла, што стан работы з насельніцтвам з’яўляецца адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі органаў улады. Аналіз дынамікі і характару зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў Наваполацкі гарвыканкам у 2016 годзе, сведчыць аб стабільнай сацыяльна-палітычнай абстаноўцы ў горадзе. Парламентарый нагадала ўдзельнікам мерапрыемства аб навацыях Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», якія дзейнічаюць з 23 студзеня 2016 года, і азнаёміла іх з інфармацыяй аб разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, што паступілі ў тым ліку і ад жыхароў г. Наваполацка, Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве.

Акрамя таго, работнікі гарвыканкама выказалі дэпутату шэраг прапаноў па ўдасканаленні жыллёвага і выбарчага заканадаўства.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць