Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.01.2017

27 студзеня 2017 года па запрашэнні Пасольства Дзяржавы Ізраіль старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Паліціка В.С., якая ўзначальвае рабочую групу па супрацоўніцтве з ізраільскім Парламентам, прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай Міжнароднаму Дню памяці Халакоста.

Удзельнікамі цырымоніі, якая прайшла ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, сталі прадстаўнікі беларускага знешнепалітычнага ведамства, дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, грамадзянскай супольнасці, былыя вязні канцлагераў. Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўручэнне ганаровых дыпломаў і медалёў Праведнікаў народаў свету беларусам, чые дзяды ў гады вайны дапамаглі выратавацца вязнямі лагераў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць