Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.01.2017

27 студзеня 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы пад старшынствам І.Л.Невара адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мычко В.В., спецыялісты Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і аддзела па забеспячэнні дзейнасці камісіі.

Удзельнікі пасяджэнні абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце Галоўным экспертна-прававым упраўленнем Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Работа над законапраектам будзе працягнута.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць