Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.12.2019

27 студзеня 2020 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міцкевіч В.В. ажыццявіў рабочую паездку ў выбарчую акругу.

В.В.Міцкевіч прыняў удзел у рабоце Лідскага раённага выканаўчага камітэта і адкрытым дыялогу на тэму «Ганаруся табой, любімы горад…». А таксама правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў Лідскі раённы выканаўчы камітэт у 2019 годзе.

В.В.Міцкевіч падкрэсліў неабходнасць паважлівых адносін да праблем насельніцтва. У рабоце са зваротамі фармалізм і абыякавасць павінны быць поўнасцю выключаны. «Пачуць сваіх грамадзян», – такую задачу ён паставіў перад прысутнымі.

На пасяджэнні ставіліся пытанні, звязаныя з выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

Акрамя таго, былі закрануты праблемы, якія датычаць распрацоўкі новага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. В.В.Міцкевіч рэкамендаваў накіроўваць у Парламент існуючыя прапановы па пытаннях удасканальвання мер адміністрацыйнай адказнасці.

Парламентарый прыняў удзел у адкрытым дыялогу на тэму «Ганаруся табой, любімы горад…», які адбыўся на базе Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.


У мерапрыемстве прыняла ўдзел моладзь раёну, а таксама эксперты. Імі сталі намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч, старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў Інеса Белуш, член Савета Рэспублікі ад Гродзенскай вобласці, намеснік старшыні Лідскага раённага Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар ДУ «Рэдакцыя «Лідская газета» Кацярына Серафіновіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Ірына Рабец.

Першым узяў слова Валерый Міцкевіч. Ліда для ганаровага госця з’яўляецца малой радзімай. Валерый Вацлававіч расказаў, што яго дзяцінства прайшло на вуліцы Чапаева (зараз гэта бульвар Князя Гедзіміна). З таго часу горад значна змяніўся, але самыя любімыя месцы засталіся.

– Горад Ліда заўсёды быў прыгожым і ўтульным, – адзначыў ганаровы госць мерапрыемства. – Каб наша малая радзіма квітнела і развівалася, кожны павінен унесці ў гэта часцінку сваёй працы. Тады, упэўнены, будзе яшчэ больш нагод для гордасці.

У ходзе работы дыскусійнай пляцоўкі ўзнімаліся пытанні, якія хвалююць моладзь, знайшлося месца ўспамінам, шмат гаварылася аб сучаснай Лідзе. Дыялог атрымаўся канструктыўным і змястоўным.

У завяршэнні адбылося ўрачыстае ўручэнне падзяк за ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, актыўную жыццёвую пазіцыю і ўдзел у грамадскім жыцці Лідскага раёна.


Рабочы візіт дэпутата працягнуўся прыёмам грамадзян па асабістых пытаннях. Выбаршчыкаў хваляваў шырокі спектр праблем як юрыдычных, так і бытавых. Усе пытанні былі ўважліва разгледжаны і дадзены адпаведныя растлумачэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць