Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
27 студзеня 2021 года пад старшынствам Ніжэвіч Л.І. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

Л.І.Ніжэвіч
праінфармавала дэпутатаў, што ў адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на I квартал 2021
года запланавана правядзенне выязнога пасяджэння Пастаяннай камісіі на тэму
«Узмацненне ролі мясцовых бюджэтаў у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў».
Дэпутаты вызначылі месцам правядзення выязнога пасяджэння Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, абмеркавалі план правядзення мерапрыемства, пазначылі прапанаваныя да абмеркавання пытанні. У прыватнасці, плануецца вывучыць сістэму бюджэтных адносін на мясцовым узроўні, пытанні складання, разгляду, зацвярджэння і выканання мясцовых бюджэтаў, праблемы ў фарміраванні іх даходнай часткі.
Да ўдзелу ў пасяджэнні запрашаюцца кіраўнікі міністэрстваў фінансаў і па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва і спецыялісты адпаведных службаў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, іншыя пытанні дзейнасці Пастаяннай камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.