Рус Бел Eng
27.01.2022

27 студзеня 2022 года пачала работу сёмая пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

На адкрыцці сесіі выступіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П.




 

Паважаныя дэпутаты і запрошаныя!

Пачынае сваю работу сёмая пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Яе цэнтральнай падзеяй стане зварот Кіраўніка дзяржавы з Пасланнем да беларускага народа і Парламента.

Безумоўна, людзі чакаюць прамой і адкрытай размовы. Сітуацыя ў свеце трывожная, і многіх непакоіць, ці зможа ўлада захаваць суверэнітэт, гарантаваць бяспеку і дабрабыт сваіх грамадзян.

Такія сустрэчы Прэзідэнта з краінай, яго адказы на гэтыя пытанні асабліва важныя напярэдадні канстытуцыйнага рэферэндуму, дзе кожнаму будзе дадзена права вызначыць аблічча будучай Беларусі.

Дзяржава стварыла для гэтага ўсе ўмовы. Падрыхтоўка праекту абноўленай Канстытуцыі вялася максімальна адкрыта.

Па сутнасці тэкст змяненняў — гэта прапановы саміх грамадзян, выказаныя на дыялогавых пляцоўках, падчас Усебеларускага народнага сходу.

Прайшло шырокае грамадскае абмеркаванне праекта, у краіне вядзецца маштабная інфармацыйна-тлумачальная работа.

Прынцыпова важна, што на ўсіх гэтых этапах дэпутацкі корпус быў у гушчы падзей.

У Палаце прадстаўнікоў разгледжана і прааналізавана каля 5000 прапаноў грамадзян. Нашы дэпутаты ўваходзілі ў склад Канстытуцыйнай камісіі. І зараз парламентарыі актыўна працуюць з насельніцтвам у выбарчых акругах.

Толькі за апошнія два тыдні дэпутатамі праведзена звыш 1400 сустрэч з выбаршчыкамі і працоўнымі калектывамі, прыняты ўдзел у дзейнасці каля 400 дыялогавых пляцовак.

Выкананы сур’ёзны аб’ём работы. І я хацеў бы падзякаваць вам, шаноўныя калегі, за прафесійны падыход да справы і актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Мы, вядома, сёння на паседжанні разгледзім больш падрабязна пытанне аб выніках грамадскага абмеркавання праекту змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі. Разам з тым ужо зараз можна зрабіць выснову, што за апошнія гады беларускае грамадства пасталела ў палітычным плане.

Нашы сустрэчы праходзілі і ў завадскіх цэхах, і ў студэнцкіх аўдыторыях, і ў грамадскіх прыёмных. І ўсюды мы бачылі шчырую цікавасць да прапанаваных канстытуцыйных навацый.

Людзі навучыліся адрозніваць сапраўдных патрыётаў ад дэмагогаў, зразумелі сапраўдную цану тым пустым абяцанням, якія прывялі б краіну да катастрофы.

Час паказаў і згубнасць палітыкі заходніх краін, якая паставіла пад пагрозу ўсю сістэму рэгіянальнай бяспекі.

Як аказалася, моцная, незалежная і квітнеючая Беларусь нікому не патрэбна, акрамя саміх беларусаў. Таму мы можам спадзявацца толькі на сябе і сіла наша — у адзінстве. Гэтая думка аб’ядноўвала абсалютную большасць удзельнікаў дыялогу.

Ацэньваючы праведзеныя дыскусіі ў цэлым, трэба сказаць, што людзі станоўча ўспрымаюць праект Канстытуцыі і разумеюць значнасць рэферэндуму.

Наша задача — прыкласці максімум намаганняў да таго, каб выбаршчыкі прыйшлі на ўчасткі для галасавання і выказалі сваю пазіцыю.

Разам з тым незалежна ад вынікаў рэферэндуму нам, шаноўныя дэпутаты, трэба рыхтавацца да сур’ёзнай работы па ўсіх напрамках нашай дзейнасці. Рашэнне шматлікіх пытанняў эканомікі і сацыяльнай палітыкі, забеспячэнні міру і правапарадку не церпіць адкладаў.

У сваім Пасланні Кіраўнік дзяржавы паставіць дакладныя задачы перад усімі дзяржаўнымі органамі, і нам неабходна будзе аператыўна ўключыцца ў іх рэалізацыю.


У ходзе пасяджэння былі сфарміраваны рабочыя органы сесіі. Кіраўніком сакратарыята сёмай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў выбрана намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Ананіч Л.С., намеснікам кіраўніка сакратарыята сесіі — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Дубаў АВ.

Падліковую камісію ўзначаліў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Свіла В.З., намеснікам старшыні падліковай камісіі сесіі стала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Лагунова Г.М.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зацвердзілі парадак дня сёмай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, у які ўключаны чатыры пытанні.

На пасяджэнні парламентарыі разгледзелі і прынялі ў першым чытанні праект Закона «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» (дакладчык — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь: Кубракоў І.У., судакладчык — член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Ленчэўская М.А.).

Мэтай падрыхтоўкі праекта Закона з’яўляецца прывядзенне палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» у адпаведнасць з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У прыватнасці, законапраектам прадугледжваюцца:

дапаўненне прынцыпаў дзейнасці па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх такім прынцыпам, як улік найлепшых інтарэсаў дзіцяці пры прыняцці дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі рашэнняў адносна непаўналетніх;

дапаўненне Закона палажэннем, якое прадугледжвае арганізацыю і правядзенне індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі, у адносінах да якіх прыменены прафілактычныя меры ўздзеяння ў выглядзе папярэджання і (або) мер выхаваўчага ўздзеяння;

унясенне змяненняў у Закон, якія датычацца вызначэння канкрэтнага пераліку адміністрацыйных правапарушэнняў, пры ўчыненні якіх з дзецьмі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа ўстановамі адукацыі;

магчымасць змяшчэння ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую ўстанову або спецыяльную лячэбна-выхаваўчую ўстанову непаўналетняга, калі на працягу года да яго за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 10.1, 11.1, 11.3, 18.14, 18.15, 19.1. прымяняліся прафілактычныя меры ўздзеяння ў выглядзе папярэджання або мер выхаваўчага ўздзеяння;

увядзенне новай катэгорыя непаўналетніх, з якімі інспекцыі па справах непаўналетніх будуць праводзіць індывідуальную прафілактычную работу: у адносінах да якіх за ўчыненне правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 10.1, 11.1 — 11.3, 16.29, 18.14, 18.15,1-9,1-9,1-9. 24.3, 24.23 або 24.29 КаАП, прыменены прафілактычныя меры ўздзеяння ў выглядзе папярэджання або мер выхаваўчага ўздзеяння.

У другім чытанні быў прыняты праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Яго прадставіла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Чарняўская Ж.М.

Мэтай падрыхтоўкі законапраекта з’яўляецца прывядзенне ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2021 г. № 215 «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» норм, якія змяшчаюцца ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб нетрах, законах Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», «Аб рэкламе» і «Аб найменні геаграфічных аб’ектаў».

Праект Закона прадугледжвае:

пашырэнне кампетэнцыі дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» у галіне выкарыстання і аховы нетраў, а менавіта пры прыняцці рашэння аб прадастаўленні геалагічных і горных адводаў у межах Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі Камень», за выключэннем выпадкаў, калі рашэнне аб прадастаўленні горных адводаў прымае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;

дапаўненне кампетэнцыі адміністрацыі парка ў галіне найменняў геаграфічных аб’ектаў на тэрыторыі індустрыяльнага парка.

Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Валіеў А.А. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Назаранка В.А. далажылі аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб супрацьдзеянні легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў праз мытную граніцу Мытнага саюза ад 19 снежня».

Пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб супрацьдзеянні легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў праз мытную граніцу Мытнага саюза ад 19 снежня 2011 года быў падпісаны ў г. Маскве 20 ліпеня 2021 года.

Пратаколам прапануецца прывесці палажэнні Дагавора ў адпаведнасць з нормамі Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года і Дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС ад 11 красавіка 2017 года.

У прыватнасці, Пратаколам актуалізуецца адказнасць мытных органаў дзяржаў — членаў ЕАЭС за ажыццяўленне кантролю за перамяшчэннем наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў з выкарыстаннем звестак, заяўленых у пасажырскай мытнай дэкларацыі або дэкларацыі на тавары, у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі і актамі, якія рэгулююць мытныя праваадносіны, якія складаюць права Саюза, і заканадаўствам дзяржавы — члена, мытныя органы якога ажыццяўляюць такі кантроль.

У выпадку, калі асобай, якая ажыццяўляе перамяшчэнне наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў, у пасажырскай мытнай дэкларацыі або дэкларацыі на тавары не будуць указаны звесткі, указанне якіх з’яўляецца абавязковым у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі, якія рэгулююць мытныя праваадносіны, і актамі, якія складаюць права Саюза, мытныя органы дзяржаў — членаў ЕАЭС адмаўляюць у рэгістрацыі пасажырскай мытнай дэкларацыі або дэкларацыі на тавары ў адпаведнасці з Мытным кодэксам ЕАЭС.

Пратаколам таксама прадугледжваецца, што спрэчкі, звязаныя з тлумачэннем і (або) прымяненнем гэтага Дагавора, вырашаюцца ў парадку, вызначаным Дагаворам аб ЕАЭС ад 29 мая 2014 года.

Акрамя таго, дэпутаты заслухалі даклад дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Іпатава В.Д. аб падрыхтоўцы змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М. выступіў з дакладам, у якім праінфармаваў аб рабоце дэпутацкага корпуса па падрыхтоўцы прапаноў па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Па выніках абмеркавання дакладаў была прынята Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму».

Дэпутацкі корпус таксама прыняў рашэнне аб правядзенні 28 студзеня 2022 года сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для заслухоўвання звароту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by