Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.09.2017

27 верасня 2017 года пад кіраўніцтвам А.М.Наумовіча адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

На пасяджэнні члены камісіі абмеркавалі ход падрыхтоўкі законапраектаў для разгляду на трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.

У прыватнасці, праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола да Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года» прадставіў начальнік міжнародна-прававога аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вавула Міхаіл Мікалаевіч, які распавёў аб асноўных прычынах і чаканых выніках падрыхтоўкі законапраекта.


Камісія прыняла рашэнне прапанаваць уключыць указаны законапраект у парадак дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання і рэкамендаваць дэпутатам прыняць яго ў першым і ў другім чытанні.


Акрамя таго, на пасяджэнні была заслухана інфармацыя дэпутата Кавалькі А.Д. аб ходзе падрыхтоўкі да разгляду Палатай прадстаўнікоў праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь», разгледжаны законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, абмеркаваны рабочыя матэрыялы па пакеце бюджэтных законапраектаў на 2018 год.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць