Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.09.2018

27 верасня 2018 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве А.В.Гайдук адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта, Асацыяцыі забудоўшчыкаў аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва, Міжнароднай асацыяцыі менеджменту нерухомасці, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


У ходзе работы былі абмеркаваны заўвагі і прапановы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па пытаннях, што тычацца ўдасканалення паняційнага апарату законапраекта, уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і іншых.


Дапрацоўка законапраекта да другога чытання будзе працягнута.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць