Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.09.2018

27 верасня 2018 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Савет Палаты прадстаўнікоў прыняў рашэнне ў адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адкрыць пятую сесію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склiкання 2 кастрычнiка 2018 года, а таксама пагадзіўся з праектам парадку дня пятай сесіі і прапановай Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце аб складзе сакратарыята і падліковай камісіі сесіі.

Звяртаючыся да членаў Савета, Старшыня Палаты прадстаўнікоў паведаміў, што з 44 праектаў законаў, якія знаходзяцца ў цяперашні час у Палаце прадстаўнікоў, палова ўключана ў парадак дня.

Ён таксама праінфармаваў, што ўжо ў бліжэйшы час дэпутатам трэба будзе разгледзець пытанне аб дачы згоды Кіраўніку дзяржавы на прызначэнне Сяргея Мікалаевіча Румаса Прэм’ер-міністрам, а некалькі пазней — заслухаць Праграму дзейнасці абноўленага Урада.

У.П.Андрэйчанка заклікаў парламентарыяў самым уважлівым чынам разгледзець палажэнні Праграмы скрозь прызму мэт і задач пяцігадовага плана развіцця краіны, стварэння належных умоў для фарміравання новых галін эканомікі, падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу.


У ліку важнейшых дакументаў, якія будуць разгледжаны на сесіі, Старшыня Палаты прадстаўнікоў назваў праект Закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год», новую рэдакцыю Падатковага кодэкса, законапраекты па пытаннях інвестыцый, прыватызацыі, дэкрыміналізацыі правапарушэнняў у эканамічнай сферы. Вялікае сацыяльнае гучанне маюць папраўкі ў Жыллёвы і Працоўны кодэксы.



Характарызуючы выкананне праграмы міжпарламенцкага супрацоўніцтва, У.П.Андрэйчанка падкрэсліў яе дынамічнасць. Толькі ў верасні 2018 года Беларусь наведалі парламенцкія дэлегацыі Ірана, Інданезіі, Лацінаамерыканскага парламента. Адбылося пасяджэнне беларуска-армянскай міжпарламенцкай камісіі. Прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі урадаў і дыпламатычных місій Аргенціны, Кубы, Мексікі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама адзначыў прадуктыўнасць замежных камандзіровак дэпутатаў у Азербайджан, Грузію, Германію, Польшчу, Эстонію, удзелу ў мерапрыемствах ПА АДКБ, Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, 39-й Генеральнай асамблеі МПА АСЕАН, у Еўразійскім жаночым форуме.

Гаворачы аб міжнародных мерапрыемствах, у якіх плануюць прыняць удзел беларускія парламентарыі, У.П.Андрэйчанка назваў восеньскае пасяджэнне ПА АБСЕ ў г. Бішкеку, Трэцюю нараду спікераў парламентаў краін Еўразіі ў г. Анталіі, 139-ю сесію Міжпарламенцкага саюза ў г. Жэневе.

Насычанай у перыяд сесіі будзе і двухбаковая праграма супрацоўніцтва. Беларускія дэпутаты сустрэнуцца са сваімі калегамі з Германіі, Егіпта, Кітая і Румыніі, а таксама з дэлегацыяй Еўрапейскага парламента.

Вялікая работа запланавана па лініі інтэграцыйных утварэнняў на постсавецкай прасторы, перш за ўсё — Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Міжпарламенцкай Асамблеі СНД.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў асабліва падкрэсліў, што міжнародная дзейнасць парламентарыяў павінна садзейнічаць развіццю гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Не менш важным напрамкам дэпутацкай дзейнасці з’яўляецца работа ў выбарчых акругах.

У.П.Андрэйчанка таксама звярнуў увагу членаў Савета на важнасць рэалізацыі ў выбарчых акругах мерапрыемстваў, звязаных з правядзеннем Года малой Радзімы і вырашэннем пытанняў працаўладкавання грамадзян.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння члены Савета прынялі рашэнні аб камандзіраванні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Азербайджанскую Рэспубліку і Расійскую Федэрацыю, аб правядзенні выязнога пасяджэння Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве, а таксама разгледзелі пытанні аб узнагароджанні Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і інш.

Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць