Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.09.2019

27 верасня 2019 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у пасяджэнні Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта Віцебскай вобласці.

На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні рэалізацыі ў раёне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях»; выканання параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за мінулы перыяд 2019 года; падрыхтоўкі аб’ектаў народнай гаспадаркі да працы ў асенне-зімовы перыяд 2019/2020 года.

Заслухаўшы выступленні дакладчыкаў, Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што Дэкрэт № 18 закліканы вырашаць важныя сацыяльныя праблемы. З прыняццем у студзені бягучага года пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 22 «Аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы» ва ўпаўнаважаных органаў дастаткова рычагоў для абароны правоў дзяцей з няўдалых сем’яў. Зараз усё напрамую залежыць ад тых, хто закліканы забяспечваць іх прымяненне (сельскія выканкамы, раённы аддзел унутраных спраў, аддзел па адукацыі). Парадак павінен быць усюды. І перш за ўсё — у сям’і. Не павінна быць абыякавасці. Трэба працаваць на месцах, узаемадзейнічаць, у тым ліку пры ліквідацыі недахопаў, якія былі выяўлены па выніках праведзенай праверкі прынятых у раёне мер па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях. Толькі тады будзе дасягнуты жаданы вынік, адзначыў У.П.Андрэйчанка.

Па пытанні выканання параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу ўдзельнікаў пасяджэння на недастатковы ўзровень развіцця малога і сярэдняга бізнесу, а таксама прамых замежных інвестыцый. Па яго перакананні, толькі змяніўшы існуючую сітуацыю, можна дасягнуць жаданых вынікаў па развіцці раёна. Больш прадукцыі павінна пастаўляцца на экспарт. А для гэтага патрэбны належныя якасць, кошт і рэклама. Акрамя таго, звернута ўвага ўдзельнікаў пасяджэння на неабходнасць павышэння эфектыўнасці вытворчасці, рэнтабельнасць якой у цяперашні час складае ўсяго 1,7%.

Па трэцім пытанні быў адзначаны здавальняючы ўзровень падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона і дапамогі ў гэтым пытанні малазабяспечаным слаям насельніцтва.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць