27.08.2018

27 жніўня 2018 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы А.А.Навумчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза», Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі», Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


У ходзе работы былі разгледжаны заўвагі і прапановы, што паступілі ад галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, абмеркаваны пытанні ўдакладнення пераліку аб’ектаў дзяржаўнай экалагічнай экспертызы ў сферы будаўніцтва з улікам палажэнняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 года № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».


Па пытаннях, што абмяркоўваліся, выпрацаваны канкрэтныя прапановы, якія будуць вынесены на разгляд Пастаяннай камісіі.

Работа над законапраектам будзе працягнута.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць