Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.08.2019

27 жніўня 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, намесніка кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Федэратыўнай Рэспублікі Германія Кананчук Т.П. адбылася сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з парламенцкай дэлегацыяй Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Групу германскіх парламентарыяў узначалілі намеснік старшыні Германска-Беларускай парламенцкай групы Бундэстага О.Качмарэк і член Камітэта па міжнародных справах Бундэстага Б.Хендрыкс.

У ходзе сустрэчы Кананчук Т.П. адзначыла, што Германія з’яўляецца для Беларусі асноўным партнёрам сярод краін-членаў Еўрасаюза, і мы надаем асаблівае значэнне паступальнаму развіццю двухбаковых адносін. Аб пазітыўнай дынаміцы дыялогу ў апошнія гады сведчаць візіты ў Беларусь Федэральнага прэзідэнта Германіі у 2018 годзе і віцэ-канцлера, Федэральнага міністра замежных спраў у 2017 годзе.


Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб стане і перспектывах беларуска-германскіх адносін. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням міжрэгіянальнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, абмену дэлегацыямі прадстаўнікоў бізнес-колаў абедзвюх дзяржаў, пашырэння гуманітарных кантактаў (у тым ліку па гістарычнай і чарнобыльскай тэматыцы), узаемадзеяння ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый.


О.Качмарэк і Б.Хендрыкс таксама адзначылі зацікаўленасць абодвух бакоў у наладжванні вытворчай кааперацыі ў галіне электрамабільнасці, развіцці супрацоўніцтва ў экалагічнай сферы.

У сустрэчы прынялі таксама ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Хішчанка А.П., Стаціўка Ж.У., Барадзеня В.А. Размова прайшла у адкрытай і сяброўскай атмасферы і спрыяла ўмацаванню ўзаемаразумення і даверу паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць