Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.08.2019

27 жніўня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенцеФіліповіч Г.В. з місіяй па ацэнцы патрэбаванняў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

Мэта візіту місіі - агульная ацэнка перадвыбарнай сітуацыі ў Беларусі і ходу падрыхтоўкі да выбараў.

З боку місіі ў мерапрыемстве ўдзельнічалі:

Рычард Лаппін, намеснік дырэктара дэпартамента па выбарах БДІПЧ;

Кеара Касталдо, саветнік дэпартамента па выбарах БДІПЧ;

Ірына Сабашук, дырэктар па пытаннях выбараў Парламенцкай асамблеі АБСЕ.


Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з рэалізацыяй рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства, апошнімі зменамі нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і сродках масавай інфармацыі, парламенцкімі выбарамі.

Дэпутаты адказалі на пытанні экспертаў АБСЕ і абмяняліся думкамі па тэматыцы мерапрыемства.


З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенцеЖдановіч П.Л., Марачкова Т.Б., Пісанік Л.Ф. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Шаўцоў Д.Я.

Па выніках сустрэчы ўдзельнікамі было адзначана аб неабходнасці далейшага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць