Рус Бел En
28.06.2018

28 чэрвеня 2018 года пад старшынствам А.У.Няхайчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (другое чытанне).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь і грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў».


На пасяджэнні абмяркоўваліся прапановы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць карэкціроўку сэнсавых значэнняў асобных тэрмінаў, а таксама некаторых спосабаў выкарыстання перадачы арганізацыі эфірнага або кабельнага вяшчання.


З аргументацыяй пазіцыі Мінсувязі выступіў першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Д.Г.Шэдко. Завязалася вострая дыскусія аб адпаведнасці прапануемых паправак нормам Бернскай канвенцыі аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў ад 9 верасня 1886 года і Рымскай канвенцыі аб ахове праў выканаўцаў, вытворцаў фанаграм і вяшчальных арганізацый ад 26 кастрычніка 1961 года.


Большасць прапаноў Мінсувязі не была падтрымана прадстаўнікамі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць