Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.06.2018

28 чэрвеня 2018 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П. прыняла ўдзел у другой канферэнцыі паводле Пагаднення мэраў ў Беларусі.

Канферэнцыя адбылася ў горадзе Іўе Гродзенскай вобласці і сабрала прадстаўнікоў беларускіх гарадоў, якія ўдзельнічаюць у Пагадненні мэраў па клімаце і энергіі. Тут былі прадстаўлены інавацыйныя падыходы, якія выкарыстоўваюцца гарадамі-падпісантамі ў сферах скарачэння выкідаў парніковых газаў і змены клімату. На мерапрыемстве былі разгледжаны і абмеркаваны пытанні па статусе ініцыятывы Пагадненне мэраў па клімату і энергіі ў Беларусі, павышэнню энергаэфектыўнасці ў розных сектарах, пераўтварэнню амбіцыйных планаў дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіццю і клімату ў праектах, фінансавых магчымасцях, ачышчальных збудаванняў і кіраванні адходамі, як вялікага патэнцыялу для скарачэння выкідаў парніковых газаў у рамках Пагаднення мэраў.


Праграма мерапрыемства ўключыла ў сябе прэзентацыі экспертаў, панэльныя дыскусіі, абмеркаванні. Удзельнікі абмяняліся вопытам, ацанілі дасягнуты за год прагрэс, наведалі дэманстрацыйныя аб'екты па энергіі і клімату, пазнаёміліся з гістарычнымі аб'ектамі Іўеўскага раёна.

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць