28.06.2019

28 чэрвеня 20189 года у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзежнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э. адбылася інфармацыйная сустрэча з членамі Моладзежнай палаты Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі ад Рэспублікі Беларусь.

Члены Маладзёжнай палаты папрысутнічалі на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама на закрыцці шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі сустрэчы з цікавасцю змаглі паназіраць за працай парламентарыяў у Авальнай зале Дома Ураду падчас яго пасяджэнняў.


Мерапрыемства працягнулася наведваннем пастаянна дзеючай экспазіцыі музея гісторыі Вярхоўнага Савета БССР і Парламента Рэспублікі Беларусь, у ходзе якога дэпутат Палаты прадстаўнікоў Камароўскі І.С. пазнаёміў прасутных з гісторыяй станаўлення і развіцця парламентарызму ў Беларусі.

Далейшыя зносіны прайшлі ў рамках прамога адкрытага дыялогу з дэпутатам Палата прадстаўнікоў Макарынай-Кібак Л.Э., якая адказала на пытанні маладых парламентарыяў, падзялілася сваім вопытам заканатворчай дзейнасці.

У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы выказалі падзяку за цёплы прыём і ўнікальную магчымасць наведаць вышэйшы заканадаўчы орган краіны.

У сваю чаргу, Макарына-Кібак Л.Э., адзначыла, што сустрэчы такога фармату — гэта выдатная магчымасць атрымаць пэўныя веды аб працы парламентарыяў «знутры». Бо члены Маладзёжнай палаты — гэта малады, патэнцыйны, перспектыўны кадравы рэзерв нашай краіны. Усе яны з’яўляюцца дарослымі людзмі, якія маюць адукацыю, атрымалі спецыяльнасць, якія працуюць і ўмеюць прымаць дакладныя і ўсвядомленыя рашэнні, праяўляюць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і адказнасць праз канкрэтныя ініцыятывы і праекты. Акрамя таго, членства ў Моладзёжным парламенце з поўным правам можна разглядаць падрыхтоўчым этапам тэорыі і практыкі да далейшай дзейнасці ў якасці народных абраннікаў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць