Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.10.2019

28 кастрычніка 2019 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай  адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Э.А.Сяліцкая, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць ад 27 сакавіка 2000 года» Сяліцкая Э.А. адзначыла, што мэтай заключэння Пратакола з’яўляецца змяненне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў для адпаведнасці сучасным падыходам да падаткаабкладання, а таксама прыняцце змяненняў, якія адбыліся ў заканадаўстве абодвух дзяржаў. Пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі і Пратакол аб яго змяненні напраўленны на садзейнічанне развіццю і паглыбленню эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі на ўзаемавыгадных умовах.

Дэпутатамі зададзены шэраг пытанняў, якія дакранаюцца парадку падаткаабкладання асобных даходаў юрыдычных асоб — рэзідэнтаў дагаворваючыхся дзяржаў, а таксама магчымасцей практычнага прымянення норм Пратакола пасля яго ратыфікацыі.

Таксама на пасяджэнні разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць