Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.07.2017

28 ліпеня 2017 гада дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзежнай палітыцы Невар Ігар Леанідавіч прыняў удзел у дваццаць першай пазачарговай сесіі Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, якая праходзіла сумесна з пасяджэннем Лунінецкага райвыканкама.

 

Былі разгледжаны вынікі выканання бюджэту і вынікі сацыяльна - эканамічнага развіцця Лунінецкага раёна ў першым паўгоддзі 2017 года, выкананне Дзяржаўнай праграмы «Здароўе Народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады ў Лунінецкім раёне, а таксама пытанні аб працы з насельніцтвам у ходзе рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2  «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

 

На дэпутацкай сесіі абмяркоўваліся наступныя пытанні: аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў ад 23 снежня 2016 г. № 152, аб прадастаўленні ў залог асноўных сродкаў, аб узгадненні рашэнняў Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта, аб перайменаванні сельскага населенага пункта.

Спіс дэпутатаў: Невар Ігар Леанідавіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць