Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.11.2017

28 лістапада 2017 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Саўко В.І. адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў».

Члены рабочай групы разгледзелі заўвагі і прапановы па законапраекце, якія паступілі з Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі, Савета Рэспублікі, Міністэрства інфармацыі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Кавалька А.Д., Наумовіч А.М., Ражанец В.В., прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, міністэрстваў унутраных спраў, замежных спраў, Мінгарвыканкама, Мінаблвыканкама, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Работа над законапраектам будзе працягнута.





Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць