Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.11.2019

28 лістапада 2019 года Cтаршыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта па пытаннях рэалізацыі ў рэгіёне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», выканання комплекснага плана па прафілактыцы правапарушэнняў па Віцебскай вобласці на 2019 год і зацвярджэння адпаведнага плана на 2020 год.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў крытычна ацаніў вынікі працы па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў вобласці. На яго думку, мясцовыя ўлады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый сурʼёзна недапрацоўваюць у гэтым пытанні. Па статыстыцы, за студзень — верасень гэтага года паказчык загінуўшых на вытворчасці ў Віцебскай вобласці самы высокі сярод усіх рэгіёнаў рэспублікі — 3,5 чалавека на 100 тысяч працуючых. «Справа ў адносінах да сваёй працы. Трэба наводзіць парадак, усталёўваць кантроль там, дзе трэба, зарплату людзям своечасова выплачваць, тады і гэтыя пытанні здымуцца самі», — лічыць У.П.Андрэйчанка.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць