28.02.2019

28 лютага 2019 года Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве было праведзена пасяджэнне круглага стала на тэму «Актуальныя пытанні ўдасканалення горадабудаўнічай дзейнасці».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і навукова-праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА».


 

Адкрываючы пасяджэнне круглага стала, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Гайдук А.В. выказала ўдзячнасць прысутным за праяўленую цікавасць да мерапрыемства і адзначыла, што тэма круглага стала закранае інтарэсы вялікай колькасці грамадзян. Удасканаленне горадабудаўнічай дзейнасці з’яўляецца важным складальнікам праводзімай дзяржавай работы, накіраванай на рэалізацыю асноўных задач горадабудаўнічай палітыкі, далейшае паляпшэнне асяроддзя жыццядзейнасці насельніцтва на аснове комплекснага і эфектыўнага выкарыстання рэсурснага патэнцыялу адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і населеных пунктаў.


 

Падчас круглага стала з інфармацыяй аб сістэме горадабудаўнічага планавання Рэспублікі Беларусь, а таксама аб развіцці сельскіх тэрыторый і населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь на прыкладзе распрацаванага альбома тыпавых праектаў «Вёска будучыні» выступіў дырэктар навукова-праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА» Хіжняк А.М.


 

Аб падыходах па ўдасканаленні інфраструктуры населеных пунктаў расказаў прысутным намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Смірноў В.А.

Намеснік дырэктара навукова-праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА» Віннікаў Ю.М. на прыкладзе горада Астравец Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці праінфармаваў прысутным аб развіцці малых гарадоў Беларусі.

У ходзе работы круглага стала адбыўся канструктыўны абмен меркаваннямі. Выступаючыя адказалі на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.


 

У завяршэнні мерапрыемства О.В.Гайдук падзякавала ўсім удзельнікам за адкрытую, змястоўную і канструктыўную дыскусію і выказала агульнае меркаванне ўдзельнікаў аб неабходнасці далейшага канструктыўнага ўзаемадзеяння парламентарыяў і дзяржаўных органаў ва ўдасканальванні заканадаўства аб горадабудаўнічай дзейнасці.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць