Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.02.2017

28 лютага 2017 года пад старшынствам В.І.Варанецкага адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Шастакоў Я.А. і намеснік дырэктара Дэпартамента — начальнік упраўлення каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Есін Р.А.

Дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аргенцінскай Рэспублікі аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян».

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць указаны законапраект у парадак дня другой сесіі і прыняць яго.

 

На пасяджэнні камісіі былі таксама разгледжаны іншыя пытанні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць