Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.05.2020

28 мая 2020 года пад старшынствам А.У.Савіных адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу ад 18 ліпеня 1995 года» і «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Албанія аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў».

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць названыя законапраекты ў парадак дня другой сесіі і іх прыняць.

Ратыфікацыя названых міжнародных дагавораў адпавядае інтарэсам Рэспублікі Беларусь і будзе садзейнічаць павелічэнню прапускной здольнасці пунктаў пропуску і мінімізацыі чэргаў на беларуска-літоўскай граніцы, а таксама спрашчэнню парадку ўезду, выезду і транзіту грамадзян Беларусі і Албаніі.

 


Навіны па тэме міжнародных справах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць