Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.05.2018

28 мая 2018 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы М.А.Васількова адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты — члены Пастаяннай камісіі, спецыялісты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы, супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе работы былі разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекце ад галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. Абмеркаваны пытанні правядзення экспертызы радыяцыйнай бяспекі і парадку абскарджання яе заключэння заказчыкамі, ажыццяўлення карыстальнікамі крыніц іанізуючага выпраменьвання ўліку крыніц іанізуючага выпраменьвання і інш.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць