Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.05.2019

28 мая 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міраш В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) прыняў ўдзел у нарадзе ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У нарадзе па пытанні стварэння магутнасцяў на ААТ «Даламіт» па вытворчасці сырамалотага даламіту для патрэб сельскай гаспадаркі прынялі ўдзел намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Гракун У.У., кіраўнікі і спецыялісты Галоўнага ўпраўлення раслінаводства, дырэктар РУП «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі», кіраўніцтва ААТ «Даламіт» і іншыя зацікаўленыя асобы.

 Удзельнікамі нарады абмяркоўваліся пытанні тэхналогіі прымянення сырамалотага даламіту для раскіслення глебы сельскагаспадарчых зямель, асаблівасці і перавагі, перспектывы экспарту дадзенага меліяранту і многае іншае.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць