Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
28 мая 2019 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. прыняў удзел у канферэнцыі «Рэалізацыя канстытуцыйнага права грамадзян на аб’яднанне».

На мерапрыемстве, прысвечаным святкаванню 25-годдзя з дня прыняцця
Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва і
арганізаваным Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з установай
адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО», прынялі
ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў.
Выступаючы на канферэнцыі, намеснік Старшыні Палаты
прадстаўнікоў Пірштук Б.К. адзначыў актуальнасць і своечасовасць тэматыкі
мерапрыемства, асабліва падкрэсліўшы пры гэтым, што грамадзянская супольнасць —
гэта важны фактар развіцця любой дэмакратычнай дзяржавы. Менавіта таму ў
Беларусі вялікая ўвага надаецца забеспячэнню канстытуцыйных правоў і свабод
грамадзян.

Паводле слоў віцэ-спікера Палаты прадстаўнікоў, у краіне ўпарадкаваны
палітычны ландшафт, створаны аптымальныя ўмовы для развіцця дэмакратычных
інстытутаў. І сёння наша грамадзянская супольнасць — гэта магутная,
разгалінаваная структура, якая мае велізарны творчы патэнцыял, што раскрыты
далёка не цалкам.
Як адзначыў Б.К.Пірштук, Беларусь — ледзь ці не адзіная
постсавецкая краіна, якая захоўвае стабільнасць. Пры гэтым ён выказаў
меркаванне, што гэта стала магчымым дзякуючы таму, што дзяржава рэалізуе моцную
сацыяльную палітыку. Дэвіз «Дзяржава — для народа» азначае тое, што ва ўладзе
няма іншых прыярытэтаў, акрамя забеспячэння даброт для кожнага грамадзяніна
краіны.
У сваім выступленні намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў
падкрэсліў, што, кажучы аб сацыяльнай справядлівасці і сацыяльнай салідарнасці,
часта апускаецца такое паняцце, як сацыяльная адказнасць. У той жа час менавіта
сёння гэта паняцце становіцца для нас ключавым. «Не замест, а разам»,
кансалідацыя ўсіх канструктыўных сіл — гэта і ёсць магістральны напрамак
развіцця нашых дэмакратычных інстытутаў, падагульніў Б.К.Пірштук.
На заканчэнне ён пажадаў удзельнікам канферэнцыі плённай
працы і выказаў упэўненасць у тым, што сённяшні мазгавы штурм будзе карысны для
ўсіх удзельнікаў канферэнцыі і зможа ўзбагаціць свежымі ідэямі і праектамі.
У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел старшыня Пастаяннай
камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і
сродках масавай інфармацыі Ражанец В.В.