28.05.2019

28 мая 2019 года пад старшынствам Т.П.Красоўскай адбылося выязное пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях на тэму «Вывучэнне практыкі прымянення заканадаўства ў галіне аховы працы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Старавойтаў І.Р., начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны І.А.Карчэўскі, намеснік тэхнічнага дырэктара па ахове працы, навакольнага асяроддзя і прамысловай бяспекі ААТ «Мінскі трактарны завод» В.І.Сакач, начальнік аддзела аховы працы і тэхнікі бяспекі ДВА «Мінскбуд» У.Г.Граковіч, начальнік аддзела аховы працы УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» А.Т.Кеўра, начальнік аддзела аховы працы і прамысловай бяспекі ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» Л.К.Уельскі, прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


 

Выязное пасяджэнне пачалося з наведвання закрытага акцыянернага таварыства «Вітэкс», падчас якога ўдзельнікі азнаёміліся з арганізацыяй сістэмы кіравання аховай працы ў цэху па вытворчасці парфумерна-касметычных сродкаў, накіраванай на забеспячэнне бяспечных умоў працы і здароўя работнікаў прадпрыемства.


 

Працягнулася пасяджэнне камісіі на ўнітарным прадпрыемстве «Мінскі холадакамбінат № 2», дзе ўдзельнікі пасяджэння наведалі «фабрыку марожанага», азнаёміліся з вытворчым працэсам і комплексам мер па забеспячэнні бяспекі вытворчага абсталявання, вытворчых працэсаў, а таксама па выкананні правоў работнікаў на бяспечныя ўмовы працы, забеспячэнне неабходнымі сродкамі індывідуальнай і калектыўнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі.


 

Адкрываючы пасяджэнне, Т.П.Красоўская адзначыла, што мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца вывучэнне практыкі прымянення заканадаўства аб ахове працы і разгляд канкрэтных пытанняў у гэтай сферы, якія патрабуюць вырашэння на заканадаўчым узроўні.


 

Былі выслуханы і абмеркаваны даклады на тэмы: «Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы»; «Арганізацыя кіравання аховай працы на ААТ «Мінскі трактарны завод»; «Практыка ўжывання Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» ў арганізацыях будаўнічай галіны горада Мінска»; «Сістэма кіравання аховай працы на УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»; «Асноўныя праблемы ў пытаннях аховы працы пры ўжыванні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» ў арганізацыях прамысловасці».


 

Асаблівую дыскусію выклікалі пытанні, якія тычацца адказнасці работадаўца і работніка ў сувязі з няшчасным выпадкам, а таксама абавязкаў работадаўца па забеспячэнню аховы працы, стварэння і дзейнасці службы аховы працы пры арганізацыі працы, увядзення ў штат пасады спецыяліста па ахове працы і павышэння яго ўзроўню ведаў, сістэмы фінансавання мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці, і інш.

Прапановы, якія тычацца палажэнняў, якiя прадугледжвалi абавязкі работадаўца па забеспячэнню кантролю за выкарыстаннем і правільным ужываннем сродкаў індывідуальнай абароны і сродкаў калектыўнай абароны, узроўнямі і канцэнтрацыямі шкодных вытворчых фактараў, а таксама кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы работнікамі будуць дадаткова прапрацаваны камісіяй з удзелам зацікаўленых дзяржаўных органаў на пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы».


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць