Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.03.2018

28 сакавіка 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Паветраны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні камісіі Камароўскі І.С., прынялі ўдзел дэпутаты камісіі Курсевіч В.В., Лобач Ю.А., Рэбкавец І.Р., Салаўёў П.А., Чудовіч В.І. і Юніцын А.Ю., прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекту ад шэрагу зацікаўленых. Па ўсіх пытаннях рабочай групай прыняты ўзгодненыя рашэнні.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць