28.03.2019

28 сакавiка 2019 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (па пытаннях судовай абароны зацікаўленых асоб у загадным вядзенні).

У пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублiкi.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы па законапраекце, выказаныя Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў, а таксама галоўным прававым упраўленнем Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.



У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні аб вызначэнні тэрміну для накіравання зацікаўленымі асобамі пярэчанняў супраць патрабаванняў спагнанніка, а таксама аб прадастаўленні зацікаўленым асобам права накіроўваць у суд, які разглядае эканамічныя справы, пярэчанні супраць патрабаванняў спагнанніка не толькі пасля вынясення вызначэння аб судовым загадзе, але і да вынясення названага вызначэння.

Работа над законапраектам будзе працягнута.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць