Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.03.2019

28 сакавіка 2019 года Cтаршыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у нарадзе з кіраўніцтвам і гаспадарчым актывам Віцебскай вобласці па пытаннях, што тычацца стану спраў у сельскагаспадарчай галіне, падрыхтоўкі і правядзення вясновай палявой кампаніі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў давёў да ведама ўдзельнікаў нарады патрабаванні, выказаныя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам па выніках наведвання Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, звярнуў увагу кіраўніцтва і гаспадарчага актыву на сур’ёзныя хібы ў вытворчасці малака, зацягванне тэрмінаў рамонту сельгастэхнікі, наяўнасць істотных недапрацовак у забеспячэнні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў насеннем кукурузы, мінеральнымі ўгнаеннямі, сродкамі абароны раслін.

Для ліквідацыі адзначаных недахопаў, забеспячэння выканання тэхналогіі і тэрмінаў правядзення вясновых палявых работ на нарадзе вызначаны канкрэтныя меры.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць