Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.03.2019

28 сакавіка 2019 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Савет прыняў рашэнне адкрыць у адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь шостую сесію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склiкання 2 красавіка 2019 года, пагадзіўся з праектам парадку дня сесіі, а таксама прапановай Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце аб складзе сакратарыята і Падліковай камісіі сесіі.


 

Звяртаючыся да членаў Савета, Старшыня Палаты прадстаўнікоў паведаміў, што з больш чым 60 пытанняў, што знаходзяцца ў пастаянных камісіях, цалкам падрыхтаваны і ўключаны ў праект парадку дня 37. Найбольш значныя праекты законаў накіраваны на стымуляванне дзелавой ініцыятывы, развіццё інавацыйнай эканомікі, павышэнне якасці жыцця, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і сацыяльнай стабільнасці.


 

У сваім выступленні У.П.Андрэйчанка падкрэсліў важнасць своечасовага выканання графіка падрыхтоўкі законапраектаў, а таксама заклікаў дэпутатаў павысіць увагу да пытанняў прагназавання наступстваў прымаемых прававых рашэнняў. Ён таксама адзначыў значнасць падтрымання пастаяннага дыялогу з выбаршчыкамі па ўсіх рэзанансных заканадаўчых тэмах.

Асноўны акцэнт у рэалізацыі маючай адбыцца міжнароднай праграмы, па словах Старшыні Палаты прадстаўнікоў, будзе зроблены на пытаннях забеспячэння міжнароднай бяспекі, развіцця інтэграцыі і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.


 

У ліку найважнейшых напрамкаў міжпарламенцкай дзейнасці, якія дэпутацкаму корпусу трэба будзе рэалізаваць у бліжэйшай перспектыве, У.П.Андрэйчанка назваў падрыхтоўку да правядзення 56-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, прасоўванне чарговай беларускай рэзалюцыі на летняй сесіі ПА АБСЕ ў г. Люксембургу, правядзенне міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ ў г. Мінску.

Далей члены Савета разгледзелі прапанову пастаянных камісій па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы і па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі аб правядзенні пашыранага сумеснага выязнога паседжання. Мерапрыемства, прысвечанае пытанням заканадаўчага ўдасканалення адносін у сферы электраэнергетыкі і радыяцыйнай бяспекі, адбудзецца 4 красавіка 2019 года ў г. Астраўцы Гродзенскай вобласці.


Саветам Палаты прадстаўнікоў таксама прынята рашэнне аб правядзенні 10 красавіка 2019 года выязнога пасяджэння Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы на базе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Тэмай абмеркавання стануць карэктывы, якія плануецца ўнесці ў некаторыя законы па пытаннях тэхнічнага нармавання і стандартызацыі.

Акрамя таго, на пасяджэнні было разгледжана пытанне аб удзеле дэпутатаў і работнікаў Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў ў рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу — 2019», якая пройдзе 16 красавіка 2019 года на базе Лагойскага лясгаса Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.


Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць