Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

28.12.2021

28 снежня 2021 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць.

У.П.Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцкім раённым выканаўчым камітэце.

Жыхарка Докшыцаў паскардзілася на адсутнасць цёплай вады ў інтэрнаце, у якім яна жыве. Па словах спецыялістаў, няспраўнасць ліквідавана і вада павінна падавацца. Таксама грамадзянка папрасіла дапамогі ў выдзяленні арэнднага жытла. Адпаведным службам дадзена даручэнне разгледзець яе заяву.

Жыхар вёскі Слабада Докшыцкага раёна звярнуўся з просьбай аб добраўпарадкаванні дарогі паміж яго вёскай і сялом Ражно Лепельскага раёна. Заяўнік паведаміў, што докшыцкія дарожнікі прыводзяць у парадак праезную частку. Але на адрэзку дарогі, якая адносіцца да суседняга раёна, такіх работ не праводзяць.


Яшчэ адзін наведвальнік прасіў, каб падсыпалі ямы на ўчастку дарогі з грунтавым пакрыццём ад трасы Р-86 да вёскі Камайск. Машынам там складана праехаць. У.П.Андрэйчанка даручыў мясцовым уладам ацаніць сітуацыю на месцы і вырашыць пытанне.

Акрамя таго, да Старшыні Палаты прадстаўнікоў звярнуліся па садзейнічанне ў набыцці дарагога лекавага прэпарата для лячэння адной з жыхарак Докшыц, якая пакутуе на востры лейкоз. Першая доза неабходных медыкаментаў была набыта за ўласныя сродкі. Але хутка лекі скончыцца, а курс лячэння трэба працягваць. Гэтае пытанне даручана трымаць на кантролі Галоўнаму ўпраўленню па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама.


На прыём таксама прыйшлі тры прадпрымальнікі з Докшыцкага раёна, якія займаюцца нарыхтоўкай драўніны. Яны паскардзіліся, што райвыканкам не вылучыў ім аб’ёмы для высечкі дрэў, бо ліміт на высечку драўніны ўжо размеркавалі паміж іншымі прадпрымальнікамі і арганізацыямі. Пасля абмеркавання пытання мясцовыя ўлады прапанавалі, што яны перагледзяць размеркаваныя аб’ёмы на 2022 год і пры наяўнасці выдзеляць участкі для высечкі. Яшчэ адзін варыянт для бізнесменаў — праводзіць выбарачныя рубкі пасля атрымання дазволу лясгаса.



У гэты ж дзень Старшыня Палаты прадстаўнікоў прыняў удзел у сесіі Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта. Таксама В.П.Андрэйчанка адкрыў абноўленыя палаты ў мясцовай бальніцы.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by