Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.12.2017

28 снежня у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Калінкавічскай выбарчай акрузе № 41 Адаменка Я.Б. наведаў выхаванцаў Цэнтра карэкцыйнага навучання г. Калінкавічы.

Дэпутат разам са старшынёй Калінкавіцкага райсавета дэпутатаў В.М. Ціханоўскім прадстаўнікамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама наведалі выхаванцаў Цэнтра карэкцыйнага навучання г. Калінкавічы.

Разам з гасцямі дзеці вадзілі карагод вакол навагодняй елкі і скакалі. Я.Б.Адаменка павіншаваў калектыў Цэнтра, выхаванцаў і іх бацькоў з надыходзячым Новым годам і Нараджэннем  Хрыстовым, пажадаў здароўя, любові, цярпення, міру і сямейнага дабрабыту.


Напрыканцы мерапрыемства парламентарый ўручыў дзецям навагоднія падарункі. Гаспадары і выхаванцы Цэнтра карэкцыйнага навучання падзякавалі гасцей за віншаванне і ўручылі ім памятныя сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць