Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
28 студзеня 2019 г. Таццяна Кананчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Быхаўскай выбарчай акругі № 81 наведала Слаўгарадскі раён.

Сумесна са старшынёй Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Язерскай С.А, парламентарый правяла прамую лінію, асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у г. Слаўгарадзе.На прыём паступіла 4 звароту, якія тычыліся пытанняў зносу старых дамоў, выдзялення дзяржаўнай адраснай дапамогі, добраўпарадкавання могілак у в.Дубна і льгот асобам, якія раней працавалі на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях. Усе звароты разгледжаны, па кожнаму дадзена тлумачэнне, некаторыя з іх узяты на кантроль.
У рамках правядзення адзінага дня інфармавання пад агульным
дэвізам «КРОК» — «Школа Актыўнага Грамадзяніна» ў фармаце 100 пытанняў
даросламу — дэпутат сустрэлася з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 1
г.Славгорода».

Парламентарый адказала на пытанні старшакласнікаў, якія тычыліся дэпутацкай дзейнасці, адукацыі, развіцця спорту ў Рэспубліцы Беларусь. Навучэнцы таксама пацікавіліся ў Таццяны Пятроўны яе жыццёвымі прынцыпамі і формулай поспеху.
У завяршэнні адкрытага дыялогу Таццяна Кананчук пажадала дзецям заўсёды паважліва ставіцца да людзей, не баяцца цяжкасцяў, дасягаць пастаўленых мэтаў, займацца спортам, быць гонарам сваёй краіны!