28.01.2019

28 студзеня 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіча А.М. адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене законаў Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму».

Члены рабочай групы разгледзелі заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекце.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі, Апарата Савета Міністраў, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнай акадэміі навук, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, міністэрстваў унутраных спраў і інфармацыі, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Работа над законапраектам будзе працягнута.





Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць